Апастыль ва Украiне

юридический перевод

Апастыль украінскіх дакументаў у Беларусi 

Грамадзяне Украіны, якія пражываюць у Беларусi, могуць заказаць у Агенцтве перакладаў NotaBene паслугі легалізацыі ўкраінскіх дакументаў. Заказы прымаем па пошце і анлайн, абмяркоўваем па тэлефоне або ў месендажарах, гатовыя дакументы адпраўляем кур’ерскай поштай па Беларусi і ўсёй Еўропе.

Каб замовiць у Агенцтве перакладаў NotaBene Апастыль ва Украіне, якi прастаўляецца на ўкраінскія дакументы ў Кіеве,

вам неабавязкова ехаць не толькі ва Украіну, але і ў наш офіс у Мiнску – мы пастараліся зрабіць усю працэдуру максімальна зручнай для вас:

  1. Звяжыцеся з намі па тэлефоне +375 29 632 27 74 (таксама можна пісаць на гэты нумар у месенджарах – Telegram, Viber, WhatsApp) або праз пошту info@notabeneby.comапішыце сутнасць запыту, адпраўце скан дакумента, на які трэба паставіць апастыль ва Украіне. Нашы менеджары падрабязна растлумачаць вам працэдуру.
  2. Мы пацвердзім магчымасць выканання заказу, узгоднім з вамі кошт і прыблізны тэрмін выканання.
  3. Дакументы для прастаўлення апастыля можна прынесці асабіста ў наш мiнскi офіс па адрасе:  220090, Мiнск, Алешава 1, 2 паверх, офiс 209.
  4. Калі вы жывяце ў іншым горадзе, дакументы можна адправіць любой кур’ерскай службай на той жа адрас. Разам з дакументамі абавязкова ўкладзіце ксеракопію свайго пашпарта, а таксама пазначце свае кантактныя даныя. Перад адпраўкай, калі ласка, сфатаграфуйце канверт і напішыце на ім ваш нумар тэлефона: гэта дапаможа нам зразумець, што гэты заказ – ваш. Калі ласка, не адпраўляйце дакументы звычайнай поштай, гэта не самы надзейны спосаб перасылкі дакументаў.
  5. Унясіце перадаплату ўзгодненай з менеджарам сумы. Аплата можа быць унесена з карты цi наяўнымi ў офiсе, цi праз сiстэму АРIП.
  6. Супрацоўнікі NotaBene у Мiнске і Кіеве самi зробяць усе неабходныя дзеянні па прастаўленню апастыля.
  7. Пасля гэтага нашы супрацоўнікі перададуць заказаныя дакументы назад у наш мiнскi офіс. Мы адправім вам паведамленне, што работа выканана, прыкладзём фатаграфію гатовых дакументаў, пры неабходнасці і па ўзгадненні з вамі выканаем іх натарыяльны пераклад.
  8. Вам застанецца толькі забраць свой заказ. Атрымаць заказ можна асабіста ў нашым офісе. Мы таксама можам адправіць вашы дакументы на вызначаны адрас узгодненым з вамі спосабам.

Вы зможаце зрабіць усё, не выязджаючы ва Украiну!

У чым заключаецца паслуга «Апастыль ва Украiне»?

Мы замест вас займаемся ўсімі фармальнасцямі: перасылаем дакументы, запісваемся на прыём у адпаведныя ворганы, запаўняем усе неабходныя формы, аплачваем дзяржпошліны, атрымліваем апастыль для ўсіх асабістых або карпаратыўных дакументаў. Пры неабходнасці мы таксама ажыццяўляем натарыяльны пераклад усіх відаў дакументаў.

*Звярніце ўвагу: апастыль на дакументы, выдадзеныя ў пэўнай краінеставіцца толькі ў адпаведнай краіне (на беларускія дакументы – у Беларусі, на украiнскiя – ва Украiне і г. д.).

На якія дакументы звычайна заказваюць апастыль?

Апастыль звычайна прастаўляецца на асабістых або карпаратыўных дакументах, выдадзеных дзяржаўнымі органамі Украiны. Часцей за ўсё гэта:

  • пасведчанні, выпіскі (атрыманне з рэестра) аб нараджэнні, аб шлюбе, аб змене прозвішча, аб скасаванні шлюбу, аб смерці і інш.;
  • натарыяльныя, судовыя і іншыя дакументы: заява, даверанасць, натарыяльна засведчаны пераклад і копія, рашэнне суда і інш.;
  • дакументы аб адукацыі: атэстат і дадатак, дыплом і дадатак, пасведчанне.

Акрамя таго, апастыль можа прастаўляцца на натарыяльным перакладзе дакумента на замежную ці польскую мову для яго дзеяння за мяжой. 

Усе неабходныя дзеянні мы зробім за вас, прычым вынік будзе атрыманы значна хутчэй, таму што ў нас практычна заўсёды ёсць загадзя забраніраваныя даты візіту ў МЗС. І галоўнае: вам не давядзецца траціць грошы і час на паездку і пражыванне ва Украiне!