Існуе два асноўныя спосабы легалізацыі дакументаў: консульская легалізацыя і апастыляванне.
Апастыляванне
Апастыляванне – гэта спрошчаная форма легалізацыі дакументаў, прадугледжаная для краін-удзельніц Гаагскай канвенцыі 1961 года.
Апастыль уяўляе сабой спецыяльны штамп, які ставіцца на дакументы і робіць іх легальнымі. Апастыль пацвярджае сапраўднасць пячаткі або штампа, якім змацаваны гэты дакумент, а таксама пасаду асобы, якая падпісала дакумент.
У залежнасці ад патрабаванняў ведамства, для якога прызначаны дакументы, апастыляваць можна арыгіналы дакументаў, iх натарыяльна завераныя копіі і нават самі пераклады.
Больш падрабязную інфармацыю па прадстаўленні апастылю вы можаце атрымаць па тэлефоне ці напісаўшы ў «анлайн-кансультант» менеджарам нашага агенцтва. Мы з радасцю дапаможам вам вырашыць пытанні і зэканоміць час!
Консульская легалізацыя
Консульская легалізацыя дакументаў прадугледжана для краін, якія не далучыліся да Гаагскай канвенцыі 1961 г.
У Рэспубліцы Беларусь арыгіналы і натарыяльна завераныя копіі дакументаў легалізуюцца ў Консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў або ў консульскіх установах Рэспублікі Беларусь. Пасля такой легалізацыі неабходна пацвердзіць сапраўднасць подпісу службовай асобы, якая легалізавала дакумент. Гэта можна зрабіць у пасольстве замежнай дзяржавы, на тэрыторыі якой будзе выкарыстоўвацца дакумент, або ў консульскіх установах Рэспублікі Беларусь за мяжой.
Больш падрабязную інфармацыю аб працэдуры легалізацыі можна атрымаць па тэлефоне ў менеджараў агенцтва.