Больш за 40% ад агульнага партфеля заказаў мы атрымліваем ад нашых партнёраў і калег – такіх жа, як і мы, перакладчыцкіх агенцтваў у іншых краінах. Мы заўсёды рады новым сябрам і цікавым праектам! Калі вы прадстаўляеце агенцтва перакладаў і хочаце паспрабаваць з намі папрацаваць, мы зробім вам прапанову, ад якой вы не зможаце адмовіцца, бо з намі сапраўды вельмі зручна супрацоўнічаць.
- 11 уласных штатных перакладчыкаў рускай, беларускай, украінскай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, польскай і літоўскай моў могуць быць у вашым распараджэнні на працягу ўсяго працоўнага дня для праектаў у фармаце «сёння на сёння».
- 5 штатных рэдактараў – перакладчыкаў найвышэйшага ўзроўню;
- 4 штатныя праект-менеджары, якія працуюць выключна з пастаяннымі партнёрамі з дружалюбных агенцтваў;
- Партнёрскія цэны з ве-е-ельмі добрымі скідкамі
- Вялікі выбар спосабаў разліку – так, як зручна вам;
- Магчымасць адтэрміноўкі плацяжу да 60 дзён па дамоўленасці.