Пераклад тэкстаў разнастайных галін навукі (хімія, фізіка, біялогія, матэматыка і інш.) патрабуе не толькі выдатнага валодання мовай, але і спецыялізаваных ведаў, валодання адпаведнай тэрміналогіяй, яснага і лагічнага выкладання думак.
Важна, каб інфармацыя была перакладзена адэкватна, без скажэнняў і адвольных тлумачэнняў. Гэтым павінен займацца перакладчык, які разумее прынцыпы і тэорыі, пра якія ідзе гаворка ў арыгінале.
Мы можам выканаць практычна любыя заказы па перакладзе навуковых тэкстаў.
Аднак пры размяшчэнні заказу па вузкаспецыяльнай тэматыцы трэба ўлічваць, што тэрмін выканання перакладу, хутчэй за ўсё, будзе павялічаны. Гэта звязана з тым, што колькасць перакладчыкаў, здольных выканаць паўнавартасны пераклад з улікам усіх асаблівасцей тэрміналогіі і стылістыкі тэксту, абмежавана. Таму мы рэкамендуем размяшчаць такія заказы загадзя.
Аднастайнасць тэрміналогіі ў навуковых тэкстах забяспечваецца стварэннем тэрміналагічных баз даных у сістэме Translation Memory TRADOS – так званай перакладчыцкай памяці. Дзякуючы гэтаму нават буйныя пераклады, выкананыя камандай перакладчыкаў, будуць вытрыманы ў адзіным стылі.
Калі арыгінальны навуковы матэрыял змяшчае графічныя схемы і іншыя выявы, якія павінны быць не толькі перакладзены, але і аформлены адпаведным чынам, мы выканаем вёрстку і графічнае афармленне дакумента «адно пад адно» (у поўнай адпаведнасці з зыходным матэрыялам) (Excel, Word, PowerPoint, AutoCAD, FrameMaker, PageMaker, QuarkXPress, CorelDraw і інш.).