Разлік кошту
На жаль, мы не можам адразу пазначыць дакладны кошт перакладу тэксту ці дакумента ў гэтым раздзеле, але не таму, што хочам нешта ад вас скрыць або дзесьці падмануць. Як правіла, пісьмовыя пераклады не падобны адзін да аднаго і патрабуюць індывідуальнага падыходу. Глядзіце самі, ад чаго залежыць кошт паслугі перакладу:
1) Моўная пара: чым меней распаўсюджаная мова, тым даражэйшы пераклад дакумента, проста таму, што меншая колькасць лінгвістаў займаюцца перакладам з гэтай ці на гэту мову.
2) Фармат дакумента: часам тэксты маюць фарматы, якія не рэдагуюцца, – сканы, фота, фарматы спецыялізаваных праграм. Пры гэтым часта патрабуецца спачатку распазнаць тэкст і прывесці яго ў прыдатны для перакладу фармат. Такім чынам, павялічваецца час працы, а значыць, і цана за пераклад тэксту.
3) Ступень лінгвістычнай прапрацоўкі тэксту можа адрознівацца. Гэта залежыць ад канечнай мэты заказчыка. Тэхналагічна ў нашу сістэму забеспячэння якасці ўваходзіць абавязковая моналінгвістычная рэдактура і карэктура тэксту, аднак у многіх выпадках (напрыклад, пераклад навуковага артыкула або дакументацыі да фармакалагічных прэпаратаў) патрабуецца ўважлівая незалежная рэдактура тэксту і яго аналіз на абедзвюх мовах.
4) Для некаторых катэгорый тэкстаў – мастацкіх, маркетынгавых – пасля фактычнай рэдактуры патрабуецца стылістычная рэдактура носьбітамі мовы.
5) Пры перакладзе вялікага аб’ёму аднатыпных дакументаў сучасныя тэхналогіі аўтаматызацыі перакладу – так званыя CAT-tools – дазваляюць эканоміць наш час, а значыць, і вашы грошы.
6) Вам могуць спатрэбіцца дадатковыя паслугі – вёрстка ў спецыялізаваных праграмах, пераддрукарская падрыхтоўка (DTP), натарыяльнае сведчанне і г. д.
7) Нарэшце, варта раздзяляць пісьмовы пераклад і лакалізацыю, пры якой тэкст прыводзіцца ў сэнсавую, стылістычную, тэхналагічную адпаведнасць тэхнічнаму заданню з улікам мэтавай аўдыторыі, задач, інфармацыйных сродкаў. Такая работа можа дадаткова ўключаць маркетынгавыя інструменты, фокус-групы, тэхнічны аўдыт і інш.
Нашы менеджары выканаюць індывідуальную ацэнку кожнага праекта і падрабязна раскажуць вам, з чаго складаецца агульны кошт паслугі перакладу.
Вы можаце атрымаць ацэнку кошту перакладу, запоўніўшы дадзеную форму. Гэта хутка і проста
Нашы кліенты
Закажыце бясплатны пераклад
Мы бясплатна перакладзём фрагмент да 1800 знакаў (1 стандартная старонка), каб вы ўпэўніліся ў нашай кваліфікацыі!
*Прапанова дзейнічае толькі для юрыдычных асоб-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.
Мы принимаем платежи по следующим банковским картам:
Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.