Ёсць два асноўныя віды вуснага перакладу: сінхронны і паслядоўны. Кожны з іх мае сваю спецыфіку і сферу выкарыстання.
Паслядоўны пераклад
Пры паслядоўным перакладзе перакладчык спачатку выслухоўвае таго, хто гаворыць, а затым перакладае сказанае, выкарыстоўваючы для гэтага лагічныя паўзы ў гаворцы выступоўца. Такі від перакладу выкарыстоўваецца, як правіла, на мерапрыемствах з невялікай колькасцю ўдзельнікаў – перамовах, трэнінгах, прэс-канферэнцыях, дзелавых сустрэчах.
У гэтым выпадку не патрабуецца дадатковага тэхнічнага абсталявання, і гэта робіць пераклад больш «мабільным» і пашырае сферу яго прымянення: перакладчык можа суправаджаць вас у дзелавой паездцы, пры працы на прамысловым аб’екце, на экскурсіі.
Каб перакладчык мог выканаць сваю працу на самым высокім прафесіянальным узроўні, неабходна за некаторы час да пачатку працы прадставіць яму пісьмовыя матэрыялы па тэме будучага перакладу: прэзентацыі, тэксты выступленняў, дакладаў, праграму перамоў.
Сінхронны пераклад
Сінхронны пераклад выкарыстоўваецца на мерапрыемствах з вялікай колькасцю ўдзельнікаў: канферэнцыях, семінарах, сімпозіумах. Падчас сінхроннага перакладу перакладчыкі знаходзяцца ў спецыяльна абсталяваных кабінах, а прысутныя чуюць пераклад праз навушнікі, пры гэтым сам працэс перакладу ажыццяўляецца адначасова з прамовай выступоўца. Такі від перакладу патрабуе наяўнасці спецыяльнага абсталявання.
Сінхронны пераклад патрабуе не толькі ўмення выдзяляць галоўнае, выдатнай моўнай падрыхтоўкі, магчымасці хутка падладжвацца пад тэмп гаворкі і акцэнт чалавека, які гаворыць, але і псіхалагічнай устойлівасці, сабранасці і хуткасці рэакцыі.
Абавязковае патрабаванне пры правядзенні мерапрыемстваў, на якім задзейнічаны «сінхраністы», – іх пастаянная змена праз кожныя 15-30 хвілін. Таму пры планаванні бюджэту такіх мерапрыемстваў трэба мець на ўвазе, што вам спатрэбяцца паслугі як мінімум двух сінхронных перакладчыкаў.
Да гэтага ж віду перакладаў адносіцца і так званае нашэптванне, калі перакладчык знаходзіцца непасрэдна побач з замежным слухачом і сінхронна перакладае змест лекцыі ці абмеркавання. Гэты від перакладу ажыццяўляецца, калі колькасць слухачоў не перавышае 2-3 чалавекі.
Наша агенцтва гарантуе поўную канфідэнцыяльнасць і бездакорную якасць як сінхроннага, так і паслядоўнага перакладу. Дасведчаныя перакладчыкі працуюць у розных сферах і забяспечваюць лінгвістычную падтрымку мерапрыемстваў самага высокага ўзроўню.